Інтэрнэт-партал www.homiel.org створаны з мэтаю садзейнічаньня разьвіцьцю Інтэрнэт-супольнасьці актыўных маладых людзей.
Мы маем наступныя задачы:
- Аб’яднаньне інтэлектуальных схільнасьцяў маладзёнаў для распрацоўкі і рэалізацыі праграмаў па захаваньню правоў моладзі, разьвіцьцю навукі, культуры, ахову навакольнага асяродку, гісторыка-культурнай спадчыны;
- Выяўленьне ініцыятыўных маладзёвых групаў, лідэраў і аказваньне ім усебаковай дапамогі ў віртуальнай прасторы;
- Стварэньне Інтэрнэт-супольнасьці актыўных маладых людзей;
- Далучэньне моладзі да каштоўнасьцяў беларускай і сусьветнай культуры;
- Садзейнічаньне абуджэньню і станаўленьню ў маладых людезй грамадзянскай самасьвядомасьці;
- Інфармаваньне маладых людзей пра жыцьцё Гомельскага рэгіёну і Беларусі.