www.mfront.net
26/05/2008
На днях актывіста Гомельскай філіі Маладога Фронту Зьмітра Ляпіна дапытаў супрацоўнік КДБ.
Як паведаміў Зьміцер, які навучаецца ў адным з каледжаў Гомеля, яго выклікалі ў кабінет кутарара на размову. У кабінеце, акрамя куратаркі, знаходзіўся невядомы чалавек у цывільным, які прадставіўся супрацоўнікам ваенкамата, але адмовіўся назваць прозьвішча і паказаць сваё пасьведчаньне.