03/10/2008
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханьне пазоваў палітыкаў Уладзімера Кацоры й Васіля Палякова да гарвыканкаму. Гарвыканкам забараніў ім праводзіць пікет і мітынг для тлумачэньня сваёй пазыцыі на парлямэнцкіх выбарах і агітацыі супраць уладных кандыдатаў.