17/11/2006
16 лістапада ўвечары ў Гомелі адбылася ?томесячная акцыя Салідарнасьці з пальтзьняволенымі беларусамі. Удзел у ёй прынялі блізу дзесяці чалавек. Пасьля акцыі міліцыянты затрымалі маладых актывістаў. Маладзёнаў адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе перапісалі па?партныя звесткі і адпусьцілі.
Таксама ў аўтобус, у якім знаходзіліся маладыя актывісты, трапіла некалькі мінакоў, якіх затрымалі за запальваньне цыгарэтаў побач з удзельнікамі акцыі. Апроч таго, некалькі чалавек затрымалі падыходах да мейсца правядзеньня дню салідарнасьці.
Трэба адзначыць грубасьць і нахабства супрацоўнікаў у цывільным. Як адзначаюць некаторыя ўдзельнікі, супрацоўнікі дзяржбяспекі без дазволу лазілі па кі?энях, вымаючы адтуль рэчы, лаяўліся і нават некаторых зьбілі на просьбу паказаць дакумэнты.
Пасьля акцыі маладыя актывісты пакінулі запісы ў кнізе скаргаў. Затрыманьне праводзілі маёр Пры?чэпа, капітан Нікіцін ды камандзір роты Алейнік.
Зьміцер Жалезьнічэнка