www.racyja.com
11/09/2007
10 верасня грамадскі актывіст Андрэй Аксёнаў падаў адпаведную скаргу старшыні гарадскога савета дэпутатаў Уладзіміру Чарнаштану.
Як паведаміў Рацыі Андрэй Аксёнаў, ён жадае дасягнуць зменаў у правядзенні аўкцыёнаў, паколькі зараз у Гомелі актыўна распрадаюць зямлю каля жылых дамоў. Паводле Аксёнава, старшыня гарсавета Уладзімір Чарнаштан паабяцаў яму, што ініцыятыва актывіста будзе разгледжана. Аднак на просьбу актывіста прысутнічаць на сесіі па абмеркаванні гэтага пытання Чарнаштан адказаў, што гэта не прадугледжана.
Дзейсны дэпутат Мастоўскага раённага савета Зміцер Кухлей лічыць, што пытанне Аксёнава разгледзяць на сесіі гарсавета, калі яно не з'яўляецца значным. Калі ж яно істотнае і дазваляе аказваць уплыў на органы кіравання, то будзе прынятае рашэнне, выгоднае вертыкалі.