www.racyja.by
25/10/2007
24 кастрычніка мясцовыя грамадскія актывісты зафіксавалі ў горадзе два выпадкі, калі на адміністрацыйным будынку і галоўным корпусе медуніверсітэту віселі сцягі, толькі падобныя да беларускіх: з зялёнай паласой уверсе.
Актывіст маладзёвага дэмакратычнага руху Зміцер Жалезнічэнка нават зрабіў запіс у кнізе заўваг і прапановаў адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада аб недапушчальнасці знявагі дзяржаўнай сімволікі. Пасля гэта прыехалі МНСнікі і павесілі сцяг правільна.
А Андрэй Аксёнаў заўважыў перагорнуты сцяг над будынкам Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэту і звярнуўся з гэтай нагоды ў гарвыканкам, дзе хлопцу падзякавалі “за актыўную грамадзянскую пазіцыю” і паведамілі, што вінаватыя чыноўнікі папярэджаныя за парушэнне закона аб дзяржсімвалах.

