www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

Адлічаны студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка атрымаў перамогу ў судзе

www.generation.by
17/12/2007

Учора адмененае рашэньне суда аб адмове ў задавальненьні скаргі адлічанага з ГДУ Зьмітра Жалезьнічэнкі на дзеяньні адміністрацыі ВНУ. Такое рашэньне прыняла Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах. Цяпер Зьміцер чакае на новы разгляд справы ў раённым судзе і рыхтуецца да паступленьня — у войска яго не забіраюць.
­­­
Зьміцер Жалезьнічэнка быў адлічаны 7 верасьня з трэцяга курса матэматычнага факультэта. Афіцыйная прычына — «сыстэматычнае парушэньне правілаў унутранага распарадку». Хлопец зьяўляўся выдатнікам і меў сярэдні бал за апошнія чатыры сэмэстры не ніжэй за дзевяць, а ў бягучым сэмэстры не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны, як і не парушаў грамадзкі парадак.

Сам Зьміцер лічыць сваё адлічэньне палітычна матываваным. У Гомелі ён вядомы як актыўны ўдзельнік грамадзка-палітычных акцыяў, намесьнік старшыні Гомельскай «Моладзі БНФ» і краязнаўчай арганізацыі «Талака».

Адлічаны студэнт зьвярнуўся ў суд са скаргай на непра­вамоцныя дзеяньні адміністрацыі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Але 5 лістапада суд Цэнтральнага раёну Гомеля адмовіў у задавальненьні скаргі студэнта.

Сёньня ж Зьміцер адзначае чарговую перамогу і чакае на новы разгляд справы ў раённым судзе.

Як рапавёў Generation.by Зьміцер Жалезьнічэнка, настрой у яго бадзёры, хоць і лічыць, што «будуць цягнуць справу, пакуль у раённым судзе судзьдзі ня скончацца».

Зазвычай пасьля адлічэньня з ВНУ, хлопцаў чакаюць боты і войска. Зьміцер ужо і сам сабраўся: «Думаў у войска ісьці, так ня надта за далейшы лёс хваляваўся». У верасьні ён быў арыштаваны за брыдкаслоўе і непадпарадкаваньне міліцыі. З-за гэтых артыкулаў Зьміцера і не бяруць у войска:

«Рэкамэндацыя кіраўніка Генштабу — не браць з 17.1 ды 23.4 (артыкулы за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі пры выкананьні службовых паўнамоцтваў). Я ажно напыжыўся ад радасьці, думаю — во, фігура. Сам кіраўнік генштабу — генэрал-лейтэнант мною цікавіцца. А падпалкоўнік сказаў, што гэта па ўсіх такі загад, не па мне толькі. Ён спытаў, што я такога рабіў. Я распавёў, як міліцыянт з машыну чуў, што я нібыта матам у падземцы лаяўся. Той кажа — «неверагодна!», я кажу — «ідзіце ў суд ды дакажыце».
Цяпер Зьміцер рыхтуецца да паступленьня наноў:

«Спадзявацца на нешта — ўдзел слабых. Я хачу сам сваім жыцьцём кіраваць, таму ўсе варыянты пралічваю.»

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е