www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

У арміі прызыўнікоў распытваюць аб палітычных прыхільнасцях

www.racyja.by
04/06/2008

Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ініцыяваў супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да прызыўнікоў. Загад Генштаба пад нумарам 243 прадугледжвае запаўненне анкеты маладымі людзьмі, пакліканымі на службу ў армію. Адным з пунктаў анкеты з'яўляецца пытанне аб партыйнасці бацькоў і палітычных прыхільнасцях самога прызыўніка.

Між тым артыкул № 3 “Закона аб палітычных партыях” забараняе ўказваць у афіцыйных дакументах партыйную прыналежнасць.

На гэтыя акалічнасці звярнулі ўвагу актывісты Партыі камуністаў Беларускай - і яе лідэр Сяргей Калякін накіраваў зварот генеральнаму пракурору:

-- Хоць на першы погляд у анкеце няма нічога асаблівага, пытанне наконт партыйнасці супярэчыць закону і патрабуе перагляду.

Ліст лідэра апазіцыйных камуністаў не застаўся без увагі. З Генпракуратуры ён быў накіраваны галоўнаму ваеннаму пракурору, а адтуль паступіла распараджэнне разабрацца ў Барысаўскую міжгарнізонную пракуратуру, паколькі на сённяшні дзень найбольшую ўвагу грамадскасці адносна супрацьзаконнага анкетавання прыцягнуў Талачынскі райваенкамат, што падпарадкоўваецца гэтай пракуратуры.

3 чэрвеня пракурорская праверка пачала сваю працу ў Талачынскім райванкамаце. Тым часам актывіст ПКБ Мікалай Петрушэнка распавёў нашаму радыё:

- Талачынкі райваенкамат у асобе ягоных афіцэраў добра разумее, што аддаючы ў рукі маладых людзей паперу, у якой значыцца пытанне аб партыйнасці бацькоў, яны парушаюць закон. Я кажу так упэўнена таму, што сам як бацька навабранца быў у ваенкамаце на прыёме па асабістых пытаннях. Дзякуючы таму, што нашы маладыя камуністы своечасова інфармавалі райкам ПКБ, ваенныя пракуроры цяпер вывучаюць пісьмовыя тлумачэнні службовых асоб. І мы ўпэўнены, што хтосьці адкажа за парушэнне закону і Канстытуцыі. Напэўна, гэта будзе “стрэлачнік”, адказным зробяць выпадковую асобу.

Генеральны штаб не лічыць размяшчэнне ў анкеце пытання аб партыйнасці супрацьзаконным, маўляў, хто не хоча, можа не адказваць.

Але пры гэтым афіцэры райваенкаматаў сутыкаюцца са справядлівым абурэннем прызыўнікоў ды іх бацькоў, бо такога пытання ўвогуле не павінна існаваць.

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е