www.racyja.by
23/06/2008
Незвычайны інцыдэнт адбыўся ўчора ў Кіеве. Некалікі беларускіх журналістаў, што прыехалі на семінар у сталіцу Украіны, затрымалі злодзея, які скраў гаманец у іх калегі – кіраўніка інфармацыйнага агентцтва БелаПАН Алеся Ліпая. У пагоне за злодзеям узялі ўдзел рэдактары газет “Салідарнасць” і “Наша ніва” Аляксандр Старыкевіч і Андрэй Дынько.
Затрыманага адважныя беларускія журналісты перадалі ў рукі супрацоўнікаў аховы парадку. Пазней скрадзены кашэль Алесю Ліпаю вярнулі, але грошай, на жаль, у ім не было.
Цікава, што напярэдадні там жа ў Кіеве скралі гаманцы ў Віталя Тараса і Хрыстафора Жаляпава. А паўгода таму ахвярай кіеўскіх махляроў стаў вядомы беларускі журналіст Аляксандр Класкоўскі.
Таму айчыннай творчай інтэллігенцыі трэба быць больш пільнай.