www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

Арыштаваныя два былыя сябры «Белага легіёну»

www.nn.by
09/07/2008

Першымі падазронымі ў крымінальнай справе па выбуху 4 ліпеня на Дні Рэспублікі сталі Ігар Корсак і Міраслаў Лазоўскі. Абодва некалі належылі да Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, а ахныя сем'я бяруць актыўны ўдзел у апазыцыі.

У аўторак з раніцы супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на менскай кватэры бацькоў Корсака, дзе ён прапісаны. Прыкладна а другой гадзіне дня чатыры «кадэбісты» ў суправаджаньні панятых пачалі ператрус на кватэры цешчы Ігара Тацяны Цяцёркінай. Вобшук доўжыўся амаль тры гадзіны. Паводле спн. Цяцёркінай, чэкістаў не цікавілі паперы ці бел-чырвона-белыя сьцягі. Яны адразу знайшлі і канфіскавалі пакунак з балтамі і гайкамі, адны гумовыя пальчаткі, хаця ў кватэры іх было нашмат болей, а таксама пакеты з-пад соку, якія спн. Тацяна выкарыстоўвае для расады. У кампутары Ігара супрацоўнікі КДБ шукалі ўсе дакумэнты, якія могуць быць зьвязаныя з выбухоўкай.

Прыкладна а пятай гадзіне Ігара адвезьлі на допыт на Казлова, 4 (адміністрацыйны будынак Інстытуту нацыянальнай бясьпекі). Толькі пасьля паўночы мужчына змог патэлефанаваць дадому, каб паведаміць, што ён зьяўляецца падазроным па крымінальнай справе выбуху 4 ліпеня і яго на трое сутак зьмяшчаюць у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Тацяна Цяцёркіна кажа, што 3 ліпеня сям’я знаходзілася на лецішчы. Вярнуліся яны ў Менску толькі а дзевятай вечара. «На сьвяткаваньне, натуральна, ніхто не хадзіў», – кажа жанчына.

Як кажа жонка Ігара Вольга Корсак, сьледчым па справе яе мужа зьяўляецца капітан СУПР ГУУС Танана А.В.

Апошнія гады Ігар Корсак ня ўдзельнічаў у палітычным жыцьці, хаця ў свой час належаў да «Белага легіёну».

У ізалятары на Акрэсьціна таксама знаходзіцца Міраслаў Лазоўскі, яшчэ адзін былы сябра «Белага легіёну». У аўторак ператрус адбыўся і ў кватэры Міраслава. Былі канфіскаваныя сыстэмны блёк кампутара, нататнікі, адрасныя кнігі, візытоўкі. Усяго 31 найменьне.

Паводле словаў жонкі Міраслава Лазоўскага, намесьніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» і былой прэс-сакратаркі Казуліна Ніны Шыдлоўскай, яе мужа спачатку адвезьлі ў гарадзкое ўпраўленьне КДБ, а ўжо потым у сьледчы аддзел МУС (вул. Сапёраў, 7). Адтуль Лазоўскі змог патэлефанаваць жонцы, каб яна пад’ехала на гэты адрас. Шыдлоўская кажа, што змагла пабачыць Міраслава, які перадаў ёй асабістыя рэчы.

Ніна Шыдлоўская ў сераду змагла перадаць у камэру некаторыя рэчы.

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е