www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

У інтэрнэце – акцыі салідарнасьці зь «Белым легіёнам»

www.nn.by
10/07/2008

У беларускамоўным інтэрнэце пачаліся стыхійныя акцыі салідарнасьці з чатырма арыштаванымі былымі сябрамі «Белага легіёну».

Каб выказаць сваю падтрымку і салідарнасьць зь Сяргеем Чыславым, Ігарам Корсакам, Міраславам Лазоўскім і Віктарам Ляшчынскім карыстальнікі livejournal‑у масава ставяць сабе на аватаркі эмблему «Белага легіёну» — знак спарыш.

Варта адзначыць, што гэта ўжо ня першая падобная акцыя салідарнасьці ў беларускім інтэрнэце. Варта згадаць хаця б выпадкі з Андрэем Кімам і Зьмітром Жалезьнічэнкам, але ў выпадку зь «Белым легіёнам» падобная акцыя салідарнасьці ўпершыню мае такі размах.

Арганізацыя «Белы легіён» была заснаваная на пачатку 1990‑х часткай маладзейшых сяброў зьліквідаванага Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ) на базе ягонага моладзевага крыла ДРАБ (Дружыны рэгіянальнай аховы і бясьпекі).

Арганізацыя ўзьнікла як рэакцыі на пагрозы незалежнасьці Беларусі, якія тады рэальна існавалі. Колькасьць удзельнікаў «Белага легіёну» не перавышала 200 чалавек. Аднак сам факт яе існаваньня быў важным знакам гатоўнасьці беларусаў выступіць на абарону дзяржаўнага сувэрэнітэту. У гэтым сэнсе «Белы легіён» адыграў важную гістарычную ролю і натхняў тых юнакоў, чые нацыянальныя пачуцьці сама фармаваліся. Варта адзначыць, што сябры арганізацыі ніколі ня браліся за зброю і ня ўцягваліся ў экстрэмісцкую дзейнасьць. У тым вялікае адрозьненьне між «Белым легіёнам» і, напрыклад, РНЕ.

Дзейнасьць арганізацыі згарнулася пасьля зьнікненьня пагрозы незалежнасьці.

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е