www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

Затрыманымі застаюцца 7 апазыцыянэраў

www.svaboda.org
14/07/2008

КДБ выпусьціў зь ізалятара 3 актывістаў апазыцыі, якіх падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Якім будзе лёс іншых затрыманых: Віктара Ляшчынскага, Сержука Чыслава, Міраслава Лазоўскага, Ігара Корсака, Антона Койпіша, Ільлі Богдана і Тацяны Пікун.

Сяржук Чыслаў
Ігар Корсак
Міраслаў Лазоўскі
Ільля Богдан
Антон Койпіш

Нягледзячы на заявы А. Лукашэнкі аб тым, што ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ня будзе новай хвалі рэпрэсіяў супраць праціўнікаў улады, менавіта апазыцыянэраў падазраюць у арганізацыі выбуху і затрымліваюць у першую чаргу. На гэты момант у ізалятарах застаюцца 7 актывістаў апазыцыі. Ніякіх іншых вэрсіяў здарэньня 4 ліпеня на канцэрце з удзелам А. Лукашэнкі дагэтуль не агучана.

Праваабаронцы назвалі дзеяньні беларускіх уладаў палітычным тэрорам.

Прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на тэрміновым паседжаньні ўхваліў заяву з патрабаваньнем вызваліць усіх затрыманых актывістаў апазыцыі. Лідэры АДС патрабуюць таксама сустрэчы з генэральным пракурорам і адстаўкі кіраўніцтва КДБ і не выключаюць, што ва ўмовах узмацненьня рэпрэсіяў абвесьцяць байкот парлямэнцкім выбарам.

Апазыцыя заклікала 14 ліпеня а 18 гадзіне выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.

МУС зноў просіць грамадзян падзяліцца інфармацыяй аб выбуху

Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ раз зьвярнулася да насельніцтва з просьбай прадставіць фота і відэаматэрыялы зь месца выбуху ў Менску 4 ліпеня.

“Любая інфармацыя аб падзеях, зьнятыя на канцэрце фота ці відэакадры могуць істотна дапамагчы сьледзтву ў выяўленьні асобы злачынцы”,-- зазначыў прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

У выходныя сьледчых дзеяньняў не было?

Адвакаты затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня апазыцыянэраў далі падпіскі аб неразгалошваньні інфарамцыі аб ходзе сьледзтва.

Паводле жонкі аднаго з затрыманых Міраслава Лазоўскага Ніны Шыдлоўскай у мінулыя выходныя зь яе мужам сьледчых дзеяньня ў не праводзілі.

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е