www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

У Менску разагнаная акцыя апазыцыі

www.belpa.org
15/07/2008

Сёньня ўвечары байцы Палку міліцыі спэцыяльнага прызначэньня сілаю разагналі акцыю апазыцыі, ладжаную на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі дэмакратычных сілаў, якіх падазраюць у спрычыненьні да выбуху, што прагрымеў у цэнтры Менску ўноч на 4-га ліпеня падчас сьвяточнага гала-канцэрту да афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі. У часе разгону акцыі быў зьбіты старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Яшчэ задоўга да пачатку акцыі, заплянаванай на 18.00, у раёне Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры беларускае сталіцы знаходзіліся дзясяткі апранутых у цывільнае супрацоўнікаў спэцслужбаў з рацыямі. За Палацам Рэспублікі разьмесьціліся аўтобусы з спэцназаўцамі і два аўтазакі – абавязковыя атрыбуты ўсіх акцыяў апазыцыі. А шостай вечара на Кастрычніцкай плошчы зьявіліся намесьнікі старшыні Беларусукага народнага фронту Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывісты Руху “За свабоду” Віктар Карняенка і Алесь Міхалевіч, прадстаўнікі іншых апазыцыйных парытяў і розных дэмакратычных моладзевых арганізацыяў. За тым, што адбывалася, назіралі дзясяткі журналістаў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Некалькі дзясяткаў чалавек, што прыйшлі паўдзельнічаць у акцыі салідарнасьці, разгарнулі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг Эўрапейскага Зьвязу, а таксама ўзялі ў рукі партрэты з выявамі тых актывістаў, якія цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні ў якасцьі альбо падазраваных у прыналежнасьці да сталічнага тэракту, альбо асуджаныя да адміністратыўнага арышту па надуманых прычынах – за нібыта лаянку матам у грамадзкіх месцах (судзіла маладзёнаў сумна вядомая судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Тацьцяна Паўлючук, якая прыгаварыла актывістаў АГП Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава да пятнаццаці сутак, а Кірыла Паўлоўскага – да дзесяці сутак зьняволеньня, якое маладзёны адбываюць у палітычнай турме на вуліцы Акрэсьціна).

Людзям удалося прастаяць на плошчы літаральна некалькі хвілінаў. Хутка да іх наблізіліся лянцугі спэцнаўазцаў-“чорнарубашачнікаў”, якія сілаю пачалі выціскаць людзей з Кастрычніцкай плошчы за Палац Рэспублікі. У гэты момант атрымаў моцны ўдар нагою ў грудзі кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька; пасьля таго, як палітык паваліўся на асфальт, ён атрымаў яшчэ некалькі ўдараў спэцназаўскімі бэрцамі. Анатолю Лябедзьку спатрэбілася некалькі хвілінаў, каб прыйсьці ў сябе й нарамалізаваць дыханьне.

Тым часам, міліцыянты працягвалі гнаць людзей як мага далей ад цэнтру сталіцы. Спэцназаўцы ўзялі іх у своеасаблівае атачэньне, пры гэтым яны перашкаджалі выконваць свае прафэсійныя абавязкі журналістам, якія знаходзіліся побач, асабліва гэта тычылася фотакарэспандэнтаў, якім фактычна не давалі фатаграфаваць адбыванае, хаця і без асаблівага посьпеху з боку спэцслужбаў.

За Палацам Рэспублікі да ўзятых у ачапленьне людзей літаральна кінуліся два невядомыя мужчыны мусульманскай зьнешнасьці, якія гучна хвалілі беларускае кіраўніцтва і выкрыквалі антыамэрыканскія лёзунгі, маўляў, ЗША будуць бамбаваць Менск гэтак жа, як яны ў свій час рабілі гэта зь Бялградам. Варта адзначыць, што міліцыянты нават не спрабавалі суцішыць “змагароў з амэрыканскімі супастатамі”. Гэтыя двое, лямантуючы на ўсё навакольле, свуправаджалі невялікую калёну “дэманстрантаў па прымусу” ажно да скрыжаваньня вуліц Багдановіча і Веры Харужай, дакуль міліцыянты “суправаджалі” людзей. Там акцыя, калі гэта можна так назваць, фактычна, скончылася.

Варта адзначыць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў самі стварылі “карцінку” для тэлекамер, бо тое, што адбывалася на Кастычніцкай плошчы і потым, здымалі некалькі расейскіх і замежных тэлекампаніяў. Гэта, мякка кажучы, не спрыяе прызнаньню выбарчай кампаніі, што цягнецца ўжо больш як два тыдні, як свабоднай, празрыстай і дэмакратычнай, з боку міжнародных структураў.

“Апошнія падзеі, што адбываюцца, пацьвярджаюць, што агульная сытуацыя вакол выбараў не мяняецца, ідзе прэсінг на грамадзянскую супольнасьць у розных праявах, - адзначае віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Фэдэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі. - Мы бачым канкрэтны перасьлед кандыдатаў у кандыдаты, мы бачым перасьлед тых людзей, якія былі вылучаныя ў выбарчыя камісіі, перасьлед актывістаў будучых камандаў кандыдатаў, а выбух, які адбыўся ў Менску, выклікаў нэрвовасьць і гістэрыю ў адносінах да любых праяваў грамадзянскай актыўнасьці. Гэта можна параўнаць з падзеямі васьмідзесяцігадовае даўніны, калі адбылося забойства Кірава і калі ўлады пачалі ціснуць усіх, хто меў пэўную пазыцыю і стаўленьне да тагачасных уладаў”.

Такія дзеяньні сілавых структураў, што да затрыманьняў актывістаў дэмакратычных сілаў, на думку незалежных экспэртаў, выкліканыя бездапаможнасьцю спэцслужбаў, якія пакуль ня ў стане знайсьці сапраўдных выканаўцаў і арганізатараў тэракту 4-га ліпеня, але змушаныя дэманстраваць найвышэйшаму кіраўніцтву Беларусі сваю бурлівую дзейнасьць, уводзячы ў зман як вышэйшае начальства, гэтак і беларускую ды міжнародную грамадзкасьць.

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е