www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Дадаць камэнтар

Гарвыканкаму Ярмошына ня ўказ

03/10/2008

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбылося папярэдняе слуханьне пазоваў палітыкаў Уладзімера Кацоры й Васіля Палякова да гарвыканкаму. Гарвыканкам забараніў ім праводзіць пікет і мітынг для тлумачэньня сваёй пазыцыі на парлямэнцкіх выбарах і агітацыі супраць уладных кандыдатаў.

Прадстаўніца гарвыканкаму Паліна Лабанава пазову не прызнала. Спаслалася перш за ўсё на тое, што заяўнікі не ўказалі ў замовах парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама не заключылі дамоваў зь міліцыяй, цэнтральнай гарадзкой паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне пікету й мітынгу.

Палітыкі ў сваю чаргу далі судзьдзю Сяргею Шыцікаву, які разглядае справу, ліст старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая паведамляла гомельскім палітыкам, што мясцоваму гарвыканкаму рэкамэндавана на час выбараў не патрабаваць ад заяўнікаў заключэньня дамоваў са спэцыяльнымі службамі на абслугоўваньне перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

“Парушана наша права на свабоду мірных сходаў, – лічыць старшыня абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. – Таму пакідаць гэтую справу без судовага разгляду не выпадае. Хутчэй за ўсё суд вынесе такое ж рашэньне, якое выносіў заўсёды, – прызнае дзеяньні гарвыканкаму правільнымі. Але гэта дасьць магчымасьць зьвярнуцца ў міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці камітэт ААН па правах чалавека, калі сваё права мы ня зможам адстаяць тут, у Беларусі”

Чакаецца, што пастанову паводле скаргаў палітыкаў суд вынесе 15 кастрычніка.

Крыніца: http://www.svaboda.org/

Адказаць

*
*
Зьмест гэтага поля прыватны і ня будзе паказаны публічна.

*

  • Дазволеныя тэгі HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Пераносы радкоў і параграфаў фармуюцца аўтаматычна.
 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е