“Радыё Рацыя”
08/07/2006
7 ліпеня ў Гомелі адбылася акцыя, якая нагадала жыхарам абласнога цэнтра пра ?остую гадавіну з дня зьнікненьня апэратара расейскага тэлеканала ОРТ Зьмітра Завадзкага. Увечары група маладых гамельчукоў утварыла ланцуг на прыступках дзяржаўнага цырку. У рукох удзельнікі акцыі трымалі партрэты Завадзкага і запаленыя сьвечкі.
Месца правядзеньня акцыі было абрана невыпадкова – тут знаходзіцца ўнікальны фантан са сьветлавымі і гідрадынамічнымі эфэктамі, які прыцягвае ?мат гараджанаў. Паводле ініцыятараў ланцуга памяці, мінакі падыходзілі і запытвалі, ?то адбываецца. Пры гэтым пераважная боль?асьць гамельчукоў упер?ыню даведвалася, ?то ў Беларусі зьнікаюць палітычныя апанэнты рэжыму.
Пасьля заканчэньня акцыі да вялікіх ?чытоў, на якіх звычайна месьцяцца цыркавыя афі?ы, моладзь прымацавала партрэты Завадзкага. Жыхары Гомеля мелі магчымасьць іх бачыць і на наступны дзень, 8 ліпеня. Інцыдэнтаў з супрацоўнікамі правапарадку ў час гомельскай акцыі не назіралася.