17/08/2006
Учора ў Гомелі быў праведзены чарговы флэ?моб з нагоды Дня Салідарнасьці. Каля палутара дзесятка маладзёнаў сталі ў 22:30 ля помніка Кірылу Тураўскаму ў цэнтары Гомеля і запалілі сьвечкі (нажаль, арганізатары выра?ылі ўдзелу ў акцыі не прымаць і пагледзець збоку).
Пасьля заканчэньня мерапрыемства моладзь пачала разыходзіцца, аднак частка зь іх была затрыманая
невядомымі людзьмі ў цывільнай вопратцы, якія прадставіліся супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС Гомеля. Пасьля гэтага юнакоў (каля дзесяці чалавек) адвезьлі ў гэты самы РАУС нібыта для высьвятленьня асобаў. Там з кожным пагутарылі па ду?ох і прапанавалі прайсьці кастынг для ўдзелу ў серыяле "Салдаты", які й правялі двума лічбавымі відэакамэрамі і адным фотаздымачом. Прыкладна праз гадзіну юнакоў адпусьцілі без складаньня пратаколаў, аднак, магчыма, ня ўсіх. Мэту затрыманьня
і імёны "супрацоўнічкаў" высьвятліць так і не ўдалося.