30/10/2006
Грамадзкія актывісты Гомеля зьвярнуліся ў абласную пракуратуру з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу па факту дзейнасьці ў горадзе нэафа?ыстоўскай арганізацыі РНЕ (Расейская Нацыянальная Еднасьць). Прычынай звароту ў пракуратуру стала актывізацыя РНЕ у Гомелі. У прыватнасьці, у грамадзкіх мейсцах зьявіліся ўлёткі экстрэмісцкага зьместу.
27 кастрычніка грамадзкі актывіст Сяржук Сямёнаў падаў заяву ў пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці РНЕ ў Гомелі. Паводле заявы спадара Сямёнава, актывісты нэафа?ыстоўскай арганізацыі пару?аюць дзейснае заканадаўства РБ. Як адзначае грамадзкі актывіст, дзейнасьць РНЕ пару?ае некалькі артыкулаў Кантытуцыі РБ (арт. 50, ч.2; арт 5, ч.3), згодна з якімі забараняецца прыніжэньне нацыянальнай годнасьці грамадзянаў і стварэньне палітычных аб’яднаньняў і партыяў, ?то маюць на мэце гвалтоўныя зьмяненьні існага дзяржаўнага ладу ці прапаганду вайны.
Паводле словаў Сяржука Сямёнава, на сёньня ў Гомелі назіраецца ўсплеск актыўнасьці РНЕ. Сьведчаньнем гэтаму зьяўляецца вялікая колькасьць улётак і налепак, ?то заклікаюць да міжнацыянальнай і рэлігійнай варажнечы. “Супрацоўнікі камунальных службаў і прадстаўнікі ўладаў не зьвяртаюць увагі на гэтыя праявы нэафа?ызму і расызму, якія ўяўляюць сапраўдную небясьпеку для грамадзтва”, -- адзначыў Сяржук Сямёнаў.