02/04/2007
1 красавіка ў Гомелі адбылося сьвята гуканьне вясны. Зладзілі яго маладыя актывісты дэмакратычнага руху ў адных зь лясных масіваў горада.
На пачатку абраду гуканьне вясны, удзельнікі ўпрыгожылі дрэва бел-чырвона-белымі стужкамі. Падчас самога сьвята дзяўчыты выканалі ?эраг беларускіх песьняў Усходняга Палесься. Гэтыя песьні Петрыкаўскага, Нараўлянскага, Жыткавіцкага раёнаў у свой час зьбіралі сябры гомельскай краязнаўчай арганізацыі “Талака”. Таксама прысутныя змаглі паўдзельнічаць у аўтэнтычных беларускіх гульнях Гарлачык, Цар, Мядуніца, Ві?анька.
Паводле арганізатараў мерапрыемства, традыцыя правядзеньня абрадаў будзе працягвацца і надалей. Наступным разам плянуецца правесьці Купальле.

