www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Лістапад 2008  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
          1 2
7 8 9
10 11 12 15 16
22 23
24 25 26 27 28 29 30

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Збор подпісаў супраць адмены ільготаў

23/04/2007

У Гомелі распачалася акцыя па зборы подпісаў супраць законапраекта па скасаваньні шматлікіх ільготаў - інвалідам, ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, студэнтам ды іншым катэгорыям насельніцтва. Менавіта такі праект зараз знаходзіцца на разглядзе дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. Галасаваць па ім дэпутаты зьбіраюцца ўжо ў гэтую сэсію. За гадзіну працы маладзёвыя актывісты Зьміцер Жалезьнічэнка і Сяржук Гаўрылін назьбіралі блізу 70 подпісаў грамадзянаў. Як зазначаюць юнакі, пад зваротам да парлямэнтарыяў падпісаліся амаль 90% з людзей, якім прапаноўвалі паставіць подпіс. Тыя ж, хто адмовіўся гэта рабіць, тлумачылі гэта ў асноўным тым, што, на іх думку, гэтая акцыя ёсьць бессэнсоўнай і дэпутаты ўсё роўна правядуць любы заканапраект, распрацаваны кіраўніком дзяржавы.

У бліжэйшыя дні кампанія па зборы подпісаў будзе працягвацца. Юнакі плянуюць назьбіраць некалькі тысячаў подпісаў, якія будуць пасьля ськіраваныя ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

Далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў можна, спампаваўшы з нашага сайта ўзоры падпісных лістоў. Накіроўваць іх можна ў Палату Прадстаўнікоў ці да прэзідэнта краіны. Атрымаць дадатковую інфармацыю і далучыцца да акцыі можна праз каардынатара кампаніі па Гомелі па тэлефоне +375 (29) 533-01-58 (Зьміцер).

Прэзідэнту

У Палату Прадстаўнікоў

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е