14/05/2007
Жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў патрабуе прыцягнуць да адміністрытыўнай адказнасьці супарцоўнікаў мясцовага гарвыканкама. Падставай для заявы ў пракуратуру стаўся дазвол гарадзкіх чыноўнікаў правесьці мітынг БРСМ каля школы №2 Гомеля.
Днямі каля сярэдняй школы №2 г. Гомеля адбыўся мітынг прапрэзыдэнцкага БРСМ супраць пераносу помніка войну-вызваліцелю ў Таліне. Аднак, згодна рашэньню гарвыканкама ад 11.04.2006г. № 318 пар. 1 “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў у горадзе Гомелі” для правядзеньня мітынгаў адведзеная пляцоўка каля Дома культуры глуханямых. Як паведаміў у сваім інтэрв’ю начальнік аддзела па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Ўладзімер Прывалаў, адным з арганізатараў масавага мерапрыемства выступіла гарадзкая арганізацыя БРСМ.
Паводле словаў заяўніка Сяргея Сямёнава, даўшы дазвол на правядзеньне каля адукацыйнай установы мітынга БРСМ, гарадзкія ўлады парушылі сваю ж пастанову. У сувязі з гэтым грамадзянін патрабуе ад абласной пракуратуры прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці супрацоўнікаў гарвыканкама, якія далі дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства ў неадведзеным для гэтага мейсцы