www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Цэнтралізаванае тэставаньне ў Гомелі: беларускамоўных блянкаў няма

15/05/2007

У Гомелі няма блянкаў анкет на беларускай мове для запісу на цэнтралізаванае тэставаньне. У гэтым пераконваюцца беларускамоўныя навучэнцы, калі спрабуюць запаўняць уступныя дакуманты на роднай мове.

З 2 траўня да 1 чэрвеня кожны ахвочы можа запісацца на цэнтралізаванае тэставаньне. Як вядома, тэставаньне зьяўляецца адначасова і ўступнымі іспытамі ў вышэйшую навучальную ўстанову. Для таго, каб трапіць на тэставаньне, неабходна запоўніць заяву па вызначанай форме.

Студэнт апошняга курса Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту (БелДУТ) Сяргей марыць атрымаць другую вышэйшую адукацыю па юрыдычнай спэцыяльнасьці. 15 траўня ён зьвярнуўся на факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі сваёй навучальнай установы, дзе знаходзіцца пункт рэгістрацыі для ўдзелу ў тэставаньні. Блянк анкеты Сяргей запоўніў на беларускай мове. Аднак сакратарка адмовілася прымаць у маладзёна анкету. Яна раздражнёна патлумачыла, што дакуманты рэгіструюцца праз кампутар і “ў такой мове нават кампутарная праграма ня здолее разабрацца”.

Сяргей ня стаў перапісваць па-расейску і зьвярнуўся да дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. Дэкан параіў патрыятычнаму маладзёну зьвярнуцца ў Гомельскі рэгіянальны цэнтар тэставаньня. Але і там блянкаў анкетаў на беларускай мове не апынулася. Урэшце супрацоўнікі БелДУТа пагадзіліся прыняць дакуманты Сяргея, запоўненыя на роднай мове.

Сяргей прасіў пакуль не называць свайго прозьвішча, бо перасьцерагаецца, што менавіта ягоную заяву на ўдзел у тэставаньні кампутар “выпадкова” ня здолее прачытаць.

цікава, а

цікава, а беларускамоўныя бланкі анкетаў  для ўдзелу ў цэнтральным тэставаньні ўвогуле існуюць?

канешне не,

канешне не, чытай уважліва ;) тут жа напісана, што такую мову нават кампутар не разумее, не тое што нейкія там сакратаркі (:

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е