www.racyja.com
14/09/2007
Ініцыятыва правядзення падобнай акцыі была выкліканая парушэннямі санітарных нормаў у горадзе.
Як паведаміў Рацыі арганізатар мерапрыемства Андрэй Аксёнаў, днямі яны падаравалі гораду 8 сметніц. Пластмасавыя кантэйнеры для выкарыстанай паперы былі ўсталяваныя ў некалькіх біяпрыбіральнях у цэнтры Гомеля. Паводле ўдзельнікаў акцыі, праблема адсутнасці туалетаў у грамадскіх месцах кепска ўплывае на санітарную сітуацыю ў горадзе. Акрамя таго, толькі ў рэдкіх грамадскіх прыбіральнях маюцца ў наяўнасці кантэйнеры для смецця. Усё гэта дазваляе казаць, што гарадскія ўлады не надта дбаюць пра захаванне чысціні ў месцах масавага адпачынку.
Цягам 3 месяцаў гомельскія актывісты правялі 10 праверак гарадскіх біятуалетаў, аднак так і не заўважылі ніводнай сметніцы, дадаў Андрэй Аксёнаў. У бліжэйшы час актывіст збіраецца ўручыць намесніку старшыні гарвыканкама Сяргею Лузаю сметніцу, каб ён асабіста пракантраляваў выкананне сацыяльных стандартаў.