www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Лістапад 2008  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
          1 2
7 8 9
10 11 12 15 16
22 23
24 25 26 27 28 29 30

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Гомельскі адвакат Пётр Барысаў судзіцца са сваім начальствам

www.svaboda.org
17/09/2007

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля пачнецца разгляд пазову мясцовага адваката Пятра Барысава да прэзыдыюму гомельскай абласной калегіі адвакатаў і яе старшыні Валянціны Катко. Адвакат дамагаецца ад калегаў адмены вымовы, якую на яго наклалі, як ён лічыць, за прынцыповасьць і палітычную актыўнасьць.

Чаму адвакат Пётар Барысаў паскардзіўся ў суд?

За шэсьць гадоў працы ў гомельскай калегіі адвакатаў у яго не было ніводнай скаргі ад кліентаў ці спагнаньня ад калегіі адвакатаў. Але нядаўна Пятру Барысаву абвясьцілі вымову за “парушэньне рэкамэндацый у вядзеньні крымінальных спраў”. Між тым адвакат мяркуе: насамрэч яго пакаралі за палітычную актыўнасьць, у прыватнасьці за спробу балятавацца ў дэпутаты абласнога савету. Таксама малады адвакат адкрыта агітаваў за перавыбары старшыні прэзыдыюму калегіі Валянціны Катко.

“Раз на тры гады ў нас праходзяць выбары прэзыдыюму калегіі і яго старшыні. На апошніх выбарах я падтрымліваў кандыдатуры іншых адвакатаў, агітаваў за іх. Старшыня Валянціна Катко спрабавала мяне адгаварыць, але я казаў ёй ў твар, што тыя кандыдаты больш годныя”.

Пётар Барысаў падаў пазоў супроць прэзыдыюму калегіі. Але будзе хадайнічаць і пра тое, каб да адказнасьці прыцягнулі старшыню Валянціну Катко – нібыта тая ініцыявала вынясеньне яму незаконнай вымовы.

Спадарыня Катко камэнтаваць гэтыя прэтэнзіі адмовілася. Яна не выключае, што ўвогуле ў суд ня з’явіцца.

“Я прадстаўляю інтарэсы калегіі паводле статуту, але ў суд можа пайсьці і нехта іншы, як вырашыць прэзыдыюм”.

Пётар Барысаў мяркуе, што выйграе суд:

“Рэкамэндацыі па вядзеньні дасье крымінальных спраў, ёсьць толькі рэкамэндацыі. Я імі карыстаюся наколькі неабходна. А заўваг да мяне ад кліентаў няма, дык ў чым праблема? “—тлумачыць сваю пазыцыю адвакат.

Пётар Барысаў шмат разоў бараніў у судох актывістаў гомельскіх грамадзкіх арганізацый. Апазыцыянэры менавіта з гэтым зьвязваюць ціск на адваката, аднак мяркуюць, што ягоная перамога на працэсе зусім не гарантаваная.

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е