www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Лістапад 2008  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
          1 2
7 8 9
10 11 12 15 16
22 23
24 25 26 27 28 29 30

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Апазіцыя заваліла ўлады Гомельшчыны скаргамі

www.racyja.by
25/10/2007

У Гомельскай вобласці пададзена каля 30 скаргаў адносна забароны правядзення пікетаў супраць адмены льготаў.
Як паведаміў Рацыі старшыня гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, заявы скіравалі ў суды на мясцовыя выканкамы. У скаргах прадстаўнікі дэмакратычнга руху патрабуюць адмяніць рашэнні чыноўнікаў. На думку актывістаў, забарона выканаўчых камітэтаў на правядзенне пікетаў супраць адмены льготаў супярэчыць закону аб масавых мерапрыемствах, Канстытуцыі і дзейнаму заканадаўству.

Паводле словаў Васіля Палякова, у суд Цэнтральнага раёна Гомеля пададзена 19 скаргаў на гарвыканкам. У Мазыры і Калінкавічах прадстаўнікі дэмруху скіравалі па дзве заявы супраць мясцовых чыноўнікаў. У Рэчыцы і Петрыкаве - па адной скарзе адпаведна.

Нагадаем, у верасні бягучага года ў рэгіёне было пададзена больш за 60 заявак на правядзенне пікетаў у межах агульнарэспубліканскай кампаніі “Сацыяльны марш”. Ніводная не была задаволена мясцовымі ўладамі.

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е