www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

БРСМ "прачнуўся" і пачаў паборы на дабрачынасьць

www.bulletinonline.org
07/05/2008

Пасьля таго, як бацькам хворага 13-гадовага хлопчыка Антона Дабрасельскага адмовіла дзяржава і пачалі дапамагаць шарагоўцы, "лукамольцы" ўспомнілі былых калегаў.

Рэч у тым, што раней Алег Дабрасельскі – бацька цяжка хворага на сэрца хлапчука – займаў пасаду сакратара Гомельскага абласнога камітэта БПСМ. Улічваючы яго былую працу, грошы на лячэньне прымусова пачалі зьбіраць з БРСМу.

– Каб вы ведалі, як надакучылі ўсе гэтыя паборы. Разам з грашыма на суботнік сказалі здаць і ахвяраваньні на лячэньне хлопчыка. Ды нам жа не шкада дапамагчы малому і выратаваць яго жыцьцё. Аднак прымусы адбіваюць усё жаданьне рабіць гэта ад чыстага сэрца. Каб ня ціск, я б і болей аддаў, – распавядае адзін з шараговых апаратчыкаў.

"Просім аднесьціся з паразуменьнем да бяды, што звалілася на нашага былога калегу, хто стаяў на вытоках адраджэньня моладзевага руху ў нашай вобласьці, і арганізаваць збор сродкаў, неабходных для правядзеньня апэрацыі", – зьвяртаецца да калегаў у сваім лісьце сакратар Гомельскага абласнога камітэта У. Дарашчэнка.

"Што напісана на паперы – ня вырубіш і сякерай" – гучыць народная прымаўка. Калі з павагай зьвярнуцца да беларускага народу, – тады й людзі пачнуць адказваць болей. А старыя савецкія мэтады дапамогі праз "збор сродкаў" толькі адбіваюць жаданьне стаць чалавечным.

Сбор сродкаў праходзіць у "лепшых" традыцыях БРСМу – працоўнікам не вядомы аніякія банкаўскія рэквізіты рахунку. У лісце сакратара Гомельскага абкама БРСМ замест нумара рахунка толькі радок: "Уся неабходная дадатковая інфармацыя будзе накіравана па электроннай пошце".

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е