www.racyja.by
06/06/2008
Паводле інфармацыі пракуратуры Савецкага раёна Гомеля, трагедыя адбылася 30 траўня ў двары прыватнага дома. 53-гадовая жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла.
Жанчына цяжка хварэла, але на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры не стаяла. Па факце самаспалення пракуратура праводзіць праверку, паведамляе БелаПАН.
У той жа дзень у Гомелі адбыліся яшчэ дзве трагедыі. Жыхар Савецкага раёна, 1969 года нараджэння, пакончыў жыццё самазабойствам, стрэліўшы ў сябе з гладкаствольнай стрэльбы. У Цэнтральным раёне пенсіянер, 1922 года нараджэння, выпаў з балкона чацвёртага паверху. Па дадзеным факце вядзецца праверка, але, па папярэдняй інфармацыі, гэта таксама магло быць самазабойствам.
Нагадаем, днямі падобныя жудасныя здарэнні адбыліся ў Мазыры. Так, 21 траўня ратавальнікі АСВОДа паднялі з вады цела мужчыны 1931 года нараджэння. Ён скочыў у раку з аўтамабільнага моста ва ўездзе ў горад. Прычына смерці 77-гадовага старога - разрыў унутраных органаў ад удару аб ваду.
20 і 21 траўня ў Мазыры былі ўчынены яшчэ два самазабойствы: у абодвух выпадках знайшлі павешанымі мужчын сярэдняга ўзросту.