www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Ярмошына дае дабро

www.racyja.by
26/06/2008

Парламенцкая выбарчая кампанія, якая пачалася ў Беларусі, будзе мець больш адкрыты характар у параўнанні з папярэдняй. Пра гэта паведаміла сёння ў размове з журналістамі пасля паседжання Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў яе старшыня Лідзія Ярмошына.

Паводле Ярмошынай, канцэптуальных змяненняў, звязаных з заканадаўствам, не адбылося, “але могуць быць змяненні ў палітычным тоне кампаніі”. Выбары будуць больш адкрытыя не з пункту погляду колькасці наглядальнікаў (у Беларусі заўсёды была самая высокая шчыльнасць міжнароднага назірання на прасторы СНД), а з пункту погляду больш актыўнага ўдзелу ў ёй палітычных партый, якія прытрымліваюцца розных пазіцый, сказала яна. Ярмошына лічыць, што ў гэтай парламенцкай кампаніі прадстаўнікоў палітычных партый будзе больш як у складах выбарчых камісій, так і сярод тых, хто балатуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Яна таксама адзначыла, што, пагутарыўшы з дэпутатамі дзеючага склікання, у яе “склалася адчуванне, што не больш як траціна дэпутацкага корпуса плануюць балатавацца ў Нацыянальны сход чацвёртага склікання”.

- Але планы суіскальнікаў змяняюцца, таму цяжка цяпер што-небудзь прагназаваць. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі моцныя альтэрнатывы прыйдуць ім на змену.

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е