www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

“Хімічны сьлед” выбуху?

www.spring96.org
14/07/2008

Як паведамлялі ў 2007 годзе сродкі масавай інфармацыі, у Менску па вуліцы Магілёўскай, на кватэры ў 21-гадовага студэнта трэцяга курсу 31 мая ў 17-35 адбыўся выбух, у выніку якога пацярпеў студэнт: шматлікія асколкавыя раненьні абодвух кісцяў, правай стапы, бядра, траўматычны шок і пераломы. У прыватнасьці, са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама пра гэта паведамілі БелаПАН, сайт “Нашай нівы” і некаторыя іншыя СМІ ( напрыклад bntu.info).

Выбух адбыўся у выніку праводзімых гаспадаром хімічных вопытаў. Супрацоўнікі міліцыі забралі персанальны кампутар, хімічнае абсталяваньне, сшытак з запісамі па вырабу петард. Праверку праводзіў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.

Сёньня ёсьць падставы меркаваць, што гэтым спецыялістам-піратэхнікам з’яўляўся студэнт 2 курсу Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі спецыяльнасьці інжынерна-псіхалагічнае забеспячэньне інфармацыйных тэхналогій Аляксей Шэлег. Супраць яго ў 2007 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа і ён быў асуджаны ўмоўна.

Як высветлілася, затрыманая па падазрэньні ў здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня гэтага года студэнтка БДУ Тацяна Пікун тады праходзіла па гэтай справе сведкам. Разам з ёй дапытвалі яшчэ аднаго студэнта, які наведваў “хімічны гурток”. Ён таксама змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў дачыненьні да сёлетняга выбуху. Верагодна, што кола затрыманых большае.

Такім чынам, праваахоўныя органы, як адну з версій, разглядаюць магчымасць здзяйсненьня выбуху студэнтамі-хімікамі з БДУ.

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е