www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Студзень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
      1 2 3 4
7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Затрыманы падазраваны ў дачыненьні да выбуху 4 ліпеня

04/10/2008

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у дачыненьні да выбуху 4 ліпеня ў Менску.

Гэта 21-гадовы Аляксандр Корык, які да нядаўняга часу працаваў у кампаніі "Уладпрадімпарт".

Ён ураджэнец Бярэзінскага раёна Менскай вобласьці, некаторы час вучыўся ў Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы.

Як расказаў БелаПАН Аляксандр Гузаў, сябар затрыманага, з якім яны разам здымалі кватэру, А.Корык сам зьвярнуўся ў міліцыю і паведаміў аб выпадку, які адбыўся зь ім за адзін-два тыдні да падзей на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці ў Менску.

Летам А.Корык працаваў у кампаніі "Уладпрадімпарт" (звольніўся ў сярэдзіне верасьня), якая пастаўляе ў Беларусь у тым ліку сок "Садочак", які фігуруе ў справе аб выбуху. Аднойчы, калі А.Корык вяртаўся дадому пасьля выкладкі тавару ў гіпермаркеце "Гіпа", на прыпынку з просьбай закурыць да яго зьвярнуліся невядомыя маладыя людзі, стан якіх ён расцаніў як неадэкватны. Нібыта ў якасьці падзякі за некалькі цыгарэт яны параілі незнаёмцу пакінуць горад, паколькі будуць узрываць Менск. Пра гэта А.Корык распавёў сябру пасьля выбуху 4 ліпеня, а потым у міліцыі.

Пасьля гэтага, паводле слоў А.Гузава, сябра пачалі выклікаць на допыты, а 30 верасьня А.Корыка затрымалі і памясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Паводле кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязей ГУУС Менгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, цяпер праводзяцца апэратыўна-сьледчыя мерапрыемствы для ўсталяваньня яго дачыненьня да дадзенага злачынства.

Крыніца: http://www.svaboda.org/

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е