www.homiel.org

 

Цэнтар грамадзкай актыўнасьці

Прагляд архіваў

« Ліпень 2009  
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Ндз
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Нашы Банэры

100 Х 100

80 Х 80

 

88 Х 31

RSS

XML матар'ял
 

Флэ?моб "Усьме?ка" з папраўкай на Паўднёвы Ўсход

18/09/2006

Ну і тыдзень жа выдаўся... Шэсьць дзён унівэру запар пасьля такога доўгага і прыемнага лета здольна вытрымаць ня кожная асоба. Аднак я  мужна выстаяў у няроўнай бойцы адзін на адзін з транзыстарамі!

Крыху павячэраў?ы дома, выходжу і іду ў цэнтар, адпачыць зь сябрамі. Паблукаў?ы крыху па горадзе ў по?уках знаёмых, недзе а дзевятай выходжу да аднаго з найпрыгажэй?ых куткоў Беларусі (апрэч Нацыянальнае Бібліятэкі, вядома) - фантану "Салют Перамогі" ля, зноўку ж, бібліятэкі, гэтым разам, імя дарагога Ўладзімера Ільліча. Ба, знаёмыя ўсё твары! Прывітаньне, сябры!

Падыходжу. Вітаюся. І тут заўважаю ў натоўпе з розных бакоў некалькі знаёмых па былых залётах "супрацоўнічкаў". Там жа стаяць пафарбаваныя ў белы й блякітны колеры ўазік (1492 ГС), і чорны мікрааўтобус Фальксваген (7453 ЕР) зь мяккімі скуранымі сядзеньнямі. Умомант распачынаю сэмінар "Мент і ГБ?нік: 10 адрозьненьняў, але ж адзіная гнілая сутнасьць" з паказваньнем пальцамі на знаёмых міліцыянтаў і ўсьме?камі ўбок гэб'я. Тыя ж пачынаюць падыходзіць і браць нас у ?чыльнае кола.

У той жа момант, узгадаў?ы пра нявыключаны імбрык на пліце, разварочваюся і іду ў напрамку дома. Не тут-та было! Ад іх аддзяляюцца двое і крочаць усьлед. Падыходзяць. Адыходжу. Падыходзяць. Адыходжу. Падыходзяць. Адыходжу. Падыходзяць. Стаміўся. Чакаю. Пады?лі. Як высьветлілася, спадары ёсьць супрацоўнікамі міліцыі, адзін нават камандзір роты. Алейнік Сяргей Міхайлавіч. Нават пасьведчаньне паказаў. Мен? чым праз пяць хвілін пасьля пер?ае просьбы. У цывільным. Як і ягоны паплечнік. Чалавек, значна стомлены жыцьцём, з мя?камі пад вачыма такога памеру, ?то можна ўвесь на? невялічкі залаты запас схаваць. У кожны мех па запасе. І я?чэ для валюты мейсца застанецца. Кім ён там працуе, цікава?  Няўжо драгтэстэрам?

       - Малады чалавек, Вы затрыманы для высьвятленьня асобы.

       - Вось мой па?парт, ня трэ мяне затрымліваць.

       - У нас тут мабільны тэлефон скралі, пройдземце да кіраўніцтва.

       - Вы ж камандзір цэлае роты, няўжо ў Вас кіраўніцтва ёсьць?

       - [уздыхае] Ёсьць.

       Сядаем ува ўазік, едзем у 3-і РУУС на вул. Кірава. Кіроўца паліць.

       - Не паліце, калі ласка.

       - Вельмі разумны? Будзе? мне ўказываць, ?то рабіць?

       - Можна, я гэтаксама паліць пачну?

       - Ні ў якім разе.

Па дарозе міліцыянты выбягаюць, хапаюць нейкага п'янога маладзёна, які ледзь на нагох трымаецца, саджаюць да мяне на калені, бо боль? мейсца ў ма?ыне няма. Непрыемна.

Даехалі. Па прыезьдзе з п'яніцай разьбіраюцца даволі хутка, папярэджваюць згодна з 31м арт. і адпускаюць. Ён з заметнымі цяжкасьцямі знаходзіць выйсьце з памя?каньня і, ледзь вару?ыся, накіроўваецца прэч. Мяне ж праз некаторы час заводзяць у пакой і перапісваюць дадзеныя. У пакоі знаходзяцца два міліцыянты ў форме і з бэйджамі - маёр аддзелу прафіляктыкі Андрэй Гяоргіевіч Краўчанка і лейтэнант Паўлі?чанка Сяргей Міхайлавіч. Апрэч іх, пару асоб у спартовых строях, якія адварочваюцца пры спробах заглянуць у вочы, пару дзеўчын непрыемнае наружнасьці, падобныя да путан, і мент у цывільным, якога клікалі Вікторам (націск на перадапо?нім складзе).

Дастаю паперку і пачынаю перапісваць інфармацыю на бэйджах. Маёр злуецца:

       - Наво?та? Хоча? даведацца, як мяне клічуць?

       - Не.

       - А ?то ты пі?а?, маё прозьві?ча?

       - Не.

       - Пакажы.

Паказваю.

       - Ну, маё прозьві?ча запісаў. Наво?та?

       - Вы яго ?то, купілі? Ці Вас аднога Краўчанкам клічуць? Дый наогул, чаму мяне затрымалі? Мне пра нейкі скрадзены тэлефон казалі...

       - Насамрэч на тым мейсцы скралі мабільны тэлефон. Нават не адзін. Вы вельмі падобны на злачынцу.

       - Добра, давайце гутарыць пра тэлефоны.

 Маёр жа пачаў займацца патрыятычным выхаваньнем. Некалькі хвілінаў разважаў аб неабходнасьці служыць у войску, спрачаўся зь нейкім маладым пацыфістам аб неабходнасьці існаваньня арміі і дапытваўся ў аднаго непрацоўнага, ці хоча ён ісьці ў войска. Субтыльненькі ж лейтэнант Паўлі?чанка з падвізгваньнем распавядаў пра дзедаў?чыну і як там "дубасіць, дубасіць вас будуць". Нацярпеўся, відаць...

Нарэ?це мне гэта надакучыла і я спытаў, як зьвязана патрыятычнае выхаваньне з крадзяжом мабільнікаў. "Наўпрост!", атрымаў адказ ад маёра.

       - І ўсё ж такі давайце непасрэдна да мабільніку пяройдзем, мяне справы дома чакаюць. Калі затрымалі, давайце пратакол, павестка, краты.

       - Вас не затрымлівалі, а запрасілі.

       - Перапра?айце. так мяне не затрымлівалі?

       - Так.

Забіраю па?парт, паднімаюся і выходжу з пакою. Да дому дабраўся без прыгод.

 Зьміцер Жалезьнічэнка

krasavghEg:))))))))))))))))))

krasavghEg:)))))))))))))))))))))))))))

 

Кампаніі

Будзьма разам!

Сябры

 Сладко не будет!

 

 

 

 

Беларускі Моладзевы Рух у Амэрыцы КОЛЕР: Блог Народа Беларуси

Вольны Мазыр. Усё<br />
аб Вольным Мазыры, і не толькі.

Надвор'е